Шалік
Выгляд
Шалік — доўгі кавалак матэрыі, які абвіваюць вакол шыі для ўтылітарных, эстэтычных ці рэлігійных мэтаў. Шалік можа быць выраблены з самых разнастайных матэрыяў, ад воўны да бавоўны й карункаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя шаліка налічвае больш за дзьве тысячы гадоў. Упершыню шалік зьявіўся ў старажытным Кітаі. У 1974 годзе археолягі выявілі манумэнтальнае пахаваньне, якое адносіцца да часоў праўленьня кітайскага імпэратара Цынь Шыхуандзі. У грабніцы былі знойдзеныя 7500 фігурак воінаў з тэракоты. У кожнага на шыі быў шалік. Старажытныя кітайскія ваяры выкарыстоўвалі шалікі з практычнай мэтай: абвязвалі шыю кавалкам матэрыі, каб засьцерагчыся ад холаду й ветру.