Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2021-07

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб узору 1991 году
Герб узору 1991 году

Пагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжаньня Вітаўта Вялікага.

Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў, што ўвасабляе ідэю абароны Бацькаўшчыны. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белую, чырвоную або сінюю тарчу з залатым патрыяршым крыжам. Зь левага боку ў вершніка ножны мяча, з-пад сядла зьвісае трохканцовая вупраж. З асноўных колераў Пагоні — нацыянальных колераў беларусаў — утвараецца беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

14 траўня 2007 году ўрад Беларусі надаў гербу Пагоні статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці. З 10 красавіка 1990 году варыянт Пагоні — дзяржаўны герб Летувы.
(артыкул цалкам…)