Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2018-12
Старабеларуская мова — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама Малдаўскага княства, у аснову якой лягла тагачасная народная беларуская мова.
Ёсьць храналягічным этапам у разьвіцьці беларускай мовы, які папярэднічаў сучаснай беларускай мове. Мела значнае пашырэньне на землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагодзьдзя. Захоўвалася ў юрыдычным ужытку да другой трэці XIX стагодзьдзя. З канца XIV ст. пісьмовае выкарыстаньне гэтае мовы пашыраецца на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, а з канца XV ст. адрозныя пісьмовыя формы беларускай мовы кладуцца ў аснову першых сьвецкіх твораў. Канчатковага ўздыму старабеларуская мова дасягае ў сярэдзіне XVI ст., калі яе справавы варыянт становіцца трывалай мовай сьвецкіх і рэлігійных твораў, а ў самой мове ўва ўсіх яе жанрах уніфікуецца пісьмовасьць, якая становіцца надзвычай блізкай да жывога маўленьня. Адначасна, канчаткова складаецца наддыялектнае кайнэ са старабеларускімі рысамі, што дазволіла карыстаць мову на ўсёй прасторы ВКЛ, г. зн. і на этнічна ўкраінскіх землях.
(артыкул цалкам…)