Шаблён:Паўнейшы артыкул

Гэты шаблён мае сэнс дадаваць у накіды і ў істотна недапрацаваныя артыкулы ў тым выпадку, калі артыкул на іншай мове зьяўляецца відавочна больш разьвітай і няма падставаў меркаваць, што самастойна напісаны артыкул на беларускай мове будзе лепшым за перакладзены.
Выкарыстаньне
Шаблён разьмяшчаецца ўнізе артыкула, адразу пасьля шаблёну {{Накід}}.
Не рэкамэндуецца зьмяшчаць некалькі такіх шаблёнаў у адзін артыкул. Таксама не рэкамэндуецца ставіць шаблён, калі існуюць абраныя або добрыя артыкулы на іншай мове.
Сынтаксіс
{{Паўнейшы артыкул|моўны разьдзел|назва артыкула}}
моўны разьдзел
— назва моўнага разьдзелу; такая сама, як выкарыстоўваецца ў інтэрвікі-спасылках (напрыклад,en
). Парамэтар зьяўляецца абавязковым.назва артыкула
— назва артыкула ў тым моўным разьдзеле (напрыклад,Closed system
). Калі парамэтар не запоўнены, назва бярэцца зь беларускамоўнай вэрсіі.
Прыклад
{{Паўнейшы артыкул|en|Closed system}}
Катэгорыя
Дадаваньне запоўненага шаблёну дадае артыкул з шаблёнам у катэгорыю Вікіпэдыя:Запыты на пераклад.
Апрацоўка памылак
У выпадку няправільнага выкарыстаньня шаблёну (не пазначаны першы парамэтар або ён не зьяўляецца кодам моўнага разьдзелу) шаблён паказвае паведамленьне пра памылку і дадае артыкул з шаблёнам у катэгорыю Вікіпэдыя:Старонкі зь некарэктным выкарыстаньнем шаблёнаў:Паўнейшы артыкул.
Глядзіце таксама
- {{Перакласьці}}
- {{Машынны пераклад}}