Чырвоны прамень (газэта)
Выгляд
| Чырвоны прамень | |
| Тып | 2 разы на тыдзень |
|---|---|
| Заснавальнік | Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт Чашніцкі раённы Савет дэпутатаў |
| Галоўны рэдактар | Міхась Дзеравяга |
| Заснаваная | 3 сьнежня 1930 (95 гадоў таму) |
| Палітыка | Урадавая |
| Мова | беларуская мова і расейская мова |
| Штаб-кватэра | Чашнікі, вуліца Касманаўтаў, 19 |
| Наклад | 5342 |
| Афіцыйны сайт | chashnikinews.by |
Чырвоны прамень — раённая газэта Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Заснавальнікі газэты: Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт і Чашніцкі раённы Савет дэпутатаў.
Супрацоўнікі газэты на старонках выданьня адлюстроўваюць актуальныя падзеі Чашніцкага раёну, навіны, якія хвалюць жыхароў раёну, і якімі напоўнена іх паўсядзённае жыцьцё.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Газэта была створана ў верасьні 1930 года. Яе першы нумар выйшаў 3 сьнежня 1930 году пад назвай «За калектывізацыю». Затым яна стала называцца «Шлях сацыялізму», пазьней яе перайменавалі ў «Сцяг сацыялізму». У 1965 годзе газэце была дадзеная новая назва «Чырвоны прамень», якую яна носіць і зараз[1].
Рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- С. Колас
- І. Касьцюковіч
- А. Картузаў
- А. Манькоў
- В. Кальцоў
- Л. Бегунова
- Міхась Дзеравяга
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мурашкина, В. Достоверно и нескучно / В. Мурашкина // Народнае слова. — 2011. — 12 мая. — С. 7.
- Средства массовой информации // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. — Витебск : Витебская областная типография, 2004. — С. 20.
- Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / рэд. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. — 24 с.