Перайсьці да зьместу

Пляцяніцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чырванасельскі сельсавет»)
Пляцяніцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пляцянічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 24 жніўня 1981
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чырво́насельскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Чырвонае Сяло.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Пляцяніцкі сельсавет у складзе ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 17 красавіка 1962 году па 30 ліпеня 1966 году ў складзе Слонімскага раёну.

18 сакавіка 1967 году да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавету. 21 красавіка 1969 году вёска Пляцянічы перайменавана ў Чырвонае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі. 12 сакавіка 1973 году ў склад сельсавету з Галынкаўскага сельсавету перададзена вёска Раўтовічы[1].

24 жніўня 1981 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Сынкавіцкага сельсавету.

  1. ^ Пастанова выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.