Чыгун (посуд)
Чыгу́н, чыгуно́к — вялікі гаршчок круглай формы з чыгуну, пазьней таксама з алюмінавага стопку, для гатаваньня ежы ў печы. Асаблівасьцю чыгуна ёсьць ягоная форма, якая паўтарае форму традыцыйнага глінянага пячнога гаршка: звужаны да нізу, пашыраецца ў сярэдзіне і зноўка звужаецца да горла. Такая форма дазваляла ставіць і вымаць чыгун зь печы з дапамогаю адмысловага інструмэнта — вілак.
Аб’ём чыгуноў складаў ад 1,5 да 15 літраў. Нягледзячы на ўяўную старадаўнасьць гэтага віду посуду, мэталёвыя чыгуны зьявіліся і набылі шырокае распаўсюджаньне толькі ў самым канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. У той самы час у Расейскай імпэрыі пашырыліся чыгунныя кухенныя пліты прамысловага вырабніцтва, у якіх над топкаю печы замест цаглянага скляпеньня была мэталёвая панэль са здымнымі канфоркамі, у адтуліны якіх вускім дном таксама ставіліся чыгуны. У першай траціне XX стагодзьдзя пачалі вырабляць чыгункі з эмалявымі пакрыцьцямі. Чыгуны, як правіла, мелі кляймо заводу-вырабніка, часто з пазначэньнем аб’ёму ў літрах.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |