Чыгункавы буфэр
Выгляд
Буфэр (па-ангельску: Buffer, ад па-ангельску: Buff — «зьмякчаць») — ударны прыбор, які служыць для паглынаньня (амартызацыі) падоўжаных ударных і сьціскальных намаганьняў, што ўзьнікаюць у саставу пры руху цягніка і пры манэўровай працы. Канструктыўна складаецца з цыліндрычнага корпуса, усярэдзіне якога разьмешчаны амартызатар, і сьлізгальны ўнутры корпуса шток з тарэльлю. На вагонах і лякаматывах усталёўваецца на кантавым брусе, які з-за гэтага завецца буфэрным (назва захавалася і па цяперашні час). Таксама даволі часта буфэры ўсталёўваюцца на тупіковых упорах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгункавы буфэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў