Чусавая
| Чусавая | |
Чусовая | |
Максімаўскі камень на рацэ Чусавой | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Bolshoe Chusovskoe[d] |
| Вусьце | Кама |
| Краіны басэйну | Расея |
| Вобласьці | Чалябінская вобласьць, Сьвярдлоўская вобласьць і Пермскі край |
| Даўжыня | 592 км |
| Плошча басэйну | 47 600 км² |
Чусавая (Паўднёвая) — рака на Сярэднім Урале, правы прыток Камы.
Працякае па тэрыторыі Чалябінскай, Сьвярдлоўскай абласьцей і Пермскага краю Расеі. Рака бярэ пачатак на ўсходніх сьхілах Уральскага хрыбта ў Азіі, перасякае яго і ў асноўным працякае па яго заходніх сьхілах, у эўрапейскай частцы Расеі, двойчы пераходзячы зь Сьвярдлоўскай вобласьці ў Пермскі край.
Упрыгожваньнем Чусавой зьяўляюцца шматлікія скалы (так званыя камяні), якія стаяць у месцах, дзе рака перасякае горныя ланцугі. Маляўнічасьць берагоў Чусавой, наяўнасьць шматлікіх славутасьцяў і шматлікія згадкі пра яе ў мастацкай літаратуры зрабілі яе папулярным турыстычным аб’ектам Уралу.
Паводле назвы ракі ў Беларусі назвалі адну з пускавых шахтаў стратэгічных ракет.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Чусавая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў