Чорны шлях
Выгляд
Чорны шлях (па-турэцку: Dżorna islach) — адзін з трох галоўных шляхоў, якімі татары наяжджалі на землі Рэчы Паспалітай. Назва шляху паходзіць ад чорных сьлядоў, якія татары пакідалі на ўкраінскім чарназёме, ці ад Чорнага Лесу, адкуль татары зьяўляліся.
Свой пачатак шлях браў на рацэ Інгул, у так званым Чорным Лесе, дзе татары зьбіраліся, перш чым выправіцца ў рабаўнічы рэйд, альбо ў вусьці ракі Сінюха. Шлях працягваўся праз выспу Тавань да Дняпра каля крэпасьці Кызыкермэн, накіроўваўся на поўнач праз Прыдняпроўскае ўзвышша, і на ўзвышшы каля Корсуня разыходзіўся на Кіеў (паўночны захад) і Збараж (паўднёвы захад).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Czarny szlak w Słowniku geograficznym Królestwa Polskiego. T. I: Aa — Dereneczna. Warszawa 1880
- Т. М. Ґедзь. Чорний шлях // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наук. думка, 2013. — Т. 10 : Т — Я. — С. 559. — ISBN 978-966-00-1359-9.
- Енциклопедія українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж ; Нью-Йорк : Молоде життя ; Львів ; Київ : Глобус, 1955—2003.
- Малий словник історії України / відпов. ред. В. А. Смолій. — К. : Либідь, 1997. — 464 с — ISBN 5-325-00781-5.