Чахціцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

48°43′29″ пн. ш. 17°45′39″ у. д. / 48.72472° пн. ш. 17.76083° у. д. / 48.72472; 17.76083

Руіны замку

Ча́хціцкі замак (па-славацку: Čachtický hrad, па-нямецку: Burg Schächtitz, па-вугорску: Csejte vára) — руіны замку ў Чахціцах, заходняя Славаччына. Знаходзяцца на ўзгорку 375 м па-над узроўнем мора. Знакамітыя дзякуючы сумна вядомай «Чахціцкай пані» — Елізавеце Батары.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Збудаваны ў першай палове XIII стагодзьдзя як каралеўская вартаўнічая крэпасьць на заходніх граніцах. У 1273 замак быў пашкоджаны падчас аблогі чэскім каралём Пржэмыслам Отакарам II. Першымі ўладарамі замку быў род Гунт-Познан славацкага паходжаньня. У 1392 уласьнікам стаў Сьцібар са Сьцібожыц. З 1569 замкам валодаў род Надашдзь. У 1708 замак узялі куруцы Фэрэнца Ракацы і разбурылі яго. З тых часоў замак не аднаўляўся.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]