Czasopis
Czasopis | |
Тэматыка | Беларуская культура |
---|---|
Пэрыядычнасьць | Штомесяц |
Краіна | Польшча |
Адрас | Беласток, вул. Ліпава, д. 4/221 |
Заснавальнік | Аб’яднаньне беларускіх журналістаў |
Выдавец | рэдакцыя часопісу |
Галоўны рэдактар | Юры Хмялеўскі |
Дата заснаваньня | 1990 год |
Мова | Беларуская, польская |
Аб’ём | 56 старонак (№ 10, 2012) |
Наклад | 1050 |
ISSN | 1230-1876 |
Афіцыйны сайт | www.czasopis.pl |
Czasopis (Часопіс) — грамадзка-культурны часопіс, што выходзіць штомесяц. Заснаваны ў 1990 ў Беластоку Аб’яднаньнем беларускіх журналістаў. Выходзіць на беларускай і польскай мовах. Галоўны рэдактар — Юры Хмялеўскі.
Выданьне зьмяшчае штомесячны агляд грамадзка-палітычных і культурных падзеяў на Беласточчыне, у Беларусі, Польшчы і ў сьвеце. Асьвятляецца становішча беларускае нацыянальнае супольнасьці, царкоўнае жыцьцё ў Польшчы й на Беласточчыне, гісторыя праваслаўных прыходаў і цэркваў.
«Czasopis» друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гістарычных падзеяў у Польшчы й на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў беларускае культуры, творы беларускіх пісьменьнікаў Беласточчыны. Друкуюцца дыскусійныя матар’ялы, лісты чытачоў, інтэрвію. Аўтарскую рубрыку меў вядомы пісьменьнік і публіцыст зь Беласточчыны Сакрат Яновіч.
У часопісе зьмяшчаюцца таксама: каляндар падзеяў, агляд друку, рэцэнзіі, прэзэнтацыі.
Выданьне ілюстраванае.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |