Перайсьці да зьместу

Чарнобыльскі вожык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Чарнобыльскі вожык» — беларускае гумарыстычнае, грамадзка-палітычнае выданьне. Першая спроба стварыць на Беларусі і на беларускай мове непадкантрольнае ўладам гумарыстычнае выданьне.

У 1991 годзе выйшаў адзіны нумар, пазначаны як №14. Газэта складалася з 4 аркушаў фармату А4. Выходныя дадзеныя выглядаюць наступным чынам: «Змакетавана 10.12.90, падпісана ў друк 15.01.91. Афсэтны друк. Наклад 999 асобнікаў. Друкарня Марціна Кухты, Вільня».

Зьмест газэты на 100% палітычны, амаль усё — жорсткая крытыка камунізму ды савецкага ладу. Стылістыка — жорсткі трэшавы сьцёб з тагачасных палітычных рэаліяў — канца існаваньня СССР, абразьлівая палітычная карыкатура на мяжы непрыстойнасьці, максымальна ангажаваная падача ўсіх зьвестак[1].