Чарнаклён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чарнаклён

Чарнаклён, клён татарскі (лац. Acer tataricum) — куст ці невялікае дрэва роду клён сямейства кляновых.

Вышыня расьліны да 6—10 м. Лісьце прадаўгавата-яйкападобнае. Кветкі зеленавата-белыя, у шчыткападобнай мяцёлцы, плод — ярка-чырвоная двухкрылка. Марозаўстойлівая і ценевыносьлівая расьліна.

«Астраўкі» дзікарослага чарнаклёну трапляюцца на поўдні Беларусі. Часам вырошчваецца як дэкаратыўная расьліна ў садах і парках. Цвіце ў красавікутраўні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чарнаклёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў