Чарнагорская акадэмія навук і мастацтваў
Чарнагорская акадэмія навук і мастацтваў (па-сэрбску: Црногорска академија наука и умјетности) — нацыянальная вышэйшая навуковая й асьветніцкая ўстанова Чарнагорыі. Сучасная назва (скарочана ЧАНМ (CANU)). Разьмешчана ў сталіцы дзяржавы м. Падгорыца.
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акадэмія заснаваная ў 1976 годзе.
Напрыканцы 1960-х рокаў рэспубліканская рада па каардынацыі навукова-дасьледчае дзейнасьці ды Сакратарыят Рэспублікі Чарнагорыі па асьвеце, культуры і навуцы падтрымалі ініцыятыву навуковых і мастацкіх дзеячаў і грамадзка-палітычных арґанізацыяў рэспублікі па стварэньні нацыянальнае супольнасьці па навуцы і мастацтву Чарнагорыі.
Пасьля правядзеньня шырокага грамадзкага абмеркаваньня Выканаўчаю Радаю Асамблеі Сацыялістычнан Рэспублікі Чарнагорыі парлямэнт 12 кастрычніка 1971 заснаваў рашэньне пра стварэньне Таварыства па навуцы і мастацтву Чарнагорыі.
Таварыства заснаванае як самастойная навуковая арґанізацыя, разьмешчаная ў Цітаградзе, якая аб’ядноўвала выдатных навукоўцаў і дзеячаў усіх галінаў мастацтва, з мэтаю ўсебаковага розьвітку навуковае думкі, розьвітку і заахвочваньня мастацтва, правядзеньня дасьледчых работ ды самастойна або ў супрацоўніцтве зь іншымі навуковымі арґанізацыямі заахвочваньня дзейнасьці навуковых арґанізацыяў і навукоўцаў Чарнагорыі.
Таварыства навук і мастацтваў Чарнагорыі створанае пастановаю Парлямэнту Рэспублікі Чарнагорыі 10 чэрвеня 1973 року.
На пачатку 1975 року Таварыства па навуцы і мастацтваў Чарнагорыі стала паўнапраўным чальцом Акадэміі навук і мастацтваў СФРЮ. Пасьля трох рокаў пасьпяховае работы Асацыяцыя вырасла ў Чарнагорскую акадэмію навук і мастацтваў.
У адпаведнасьці з пагадненьнем зь іншымі акадэміямі ў сакавіку 1976 року абвешчана пра стварэньне Чарнагорскае акадэміі навук і мастацтваў. У красавіку 1976 року пасьля прыняцьця Закону пра Чарнагорскую акадэмію навук і мастацтваў, Таварыства было ператворана ў Чарнагорскую акадэмію навук і мастацтваў (ЧАНМ). Паводле Закону, ЧАНМ ёсьць вышэйшаю ўстановаю ў галіне навук і мастацтваў у Рэспубліцы Чарнагорыі.
Асамблея Акадэміі, на сваіх сэсіях, праведзеных 17 сьнежня 2004 й 27 траўня 2005 року, ухвалілі новы Статут Акадэміі.
У цяперашні час у склад Акадэміі ўваходзяць 46 чальцоў з Чарнагорыі ды 37 замежных чальцоў.
Прэзыдэнтамі Асацыяцыі і ЧАНМ былі акадэмікі:
- Бранка Павічэвіч (1973—1981),
- Браніслаў Шошкіч (1981—1985),
- Мірчэта Джуравіч (1985—1989),
- Вукатыч Драгутын (1989—2002),
- Момір Джуравіч (з 2002).
У складзе Чарнагорскае акадэміі навук і мастацтваў чатыры падразьдзелы:
- натуральных навук,
- сацыяльных навук,
- гуманітарных навук,
- мастацтваў,
Дзее Інстытут мовы і літаратуры імя Пятра II Пятровіча Негаша, некалькі камітэтаў й іншыя рабочыя орґаны.