Чараўнік (гульня)
«Чараўні́к» (па-ангельску: Spellbinder), іначай «Маха́ньне рука́мі» (анг. Waving Hands) — гульня Рычарда Бартла, створаная ў 1977 року. Першапачаткова гуляецца з алоўкам і паперай, цяпер створаныя таксама праграмы для X Window System, электроннага ліставаньня, Java, Android і ўэбу.
Гульнёвы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Два (ці болей) гульцоў зьяўляюцца чараўнікамі, мэтай якіх — застацца апошнім. Чараўнікі могуць прамаўляць заклінаньні на іншых чараўнікоў, сябе ці выкліканых монстраў. Заклінаньні выконваюцца жэстамі: на кожным ходзе гулец абірае два жэсты (для кожнай рукі): «плясканьне» (C), «маханьне» (W), «хапаньне» (S), «варушэньне пальцамі» (F), «працягнутая далонь» (P) ці «нумар» (D). Ёсьць таксама немагічныя рухі «ўдар» (>) і «нічога» (-). Пасьля таго, як усе чараўнікі падрыхтавалі свае жэст, ход адбываецца адначасна.
Шматхадовыя жэсты ўтвараюць заклінаньні. Напрыклад, выкананьнем на адным ходзе S (хапаньня) і наступным ходай той жа рукой жэсту D (нумар) ўтвараецца «магічная ракета» (SD) пры ўмове, што няма перашкоды накшталт «процізаклінаньня». Вялікае значэньне ў гульні мае запамінаньне таго, якія заклінаньні былі прамоўленыя ўсімі бакамі, каб павялічыць эфэкт уласных заклінаньняў ды зашкодзіць выкананьню чужых.
Такім чынам, гульня ўяўляе зь сябе чыстую стратэгію; за выняткам заклінаньня «блытаніна», якое выдае адвольны жэст, усе іншыя заклінаньні прадказальныя, што прыпадабняе гульню да шахматаў ці го.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя «Чараўніка» паводле стваральніка (анг.)
- Правілы гульні (анг.)
- Ўэб-гульня «Warlocks» (анг.)
- «Warlocks» для Android (анг.)
- Супольнасьць «Чараўніка» у Facebook