Перайсьці да зьместу

Цёмная пушча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цёмная пушча — лясны масіў у Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці, за 5 км на поўдзень ад мястэчка Багушэўск. Плошча 1 тыс. га.

У мінулым на 90 % складалася зь ельнікаў, якія надавалі масіву выгляд дрымучых цёмнахваёвых лясоў тайговага тыпу (захаваліся на 15% тэрыторыі, астатнія зьмяніліся асіньнікамі, часткова бярэзьнікамі ды шэраалешнікамі). Месцамі сустракаюцца чорнаалешнікі.

Зона адпачынку і турызму.

  • Тёмная пуща // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.