Цэнтральная руская народная рада (Хуст)
| Цэнтральная руская народная рада | |
| рас. Центральная Русская Народная Рада | |
| Абрэвіятура | ЦРНР |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 14 лістапада 1938 (87 гадоў таму) |
| Дата спыненьня існаваньня | 15 сакавіка 1939 |
| Тып | палітычная арґанізацыя |
| Штаб-кватэра | Хуст |
| Старшыня | Васіль Караман |
| Асноўныя асобы | Васіль Караман, Пятро Сова, Паўло Фэдар |
Цэнтральная руская народная рада (па-расейску: Центральная Русская Народная Рада) — арґанізацыя падкарпацкіх русафілаў у Падкарпацкай Украіне, створаная ў Хусьце 14 лістапада 1938 року[1].
Дзейнасьць арґанізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У арґанізацыю ўвайшлі найактыўнейшыя русафілы. Асноўнымі асобамі былі Васіль Караман, Пятро Сова ды Паўло Фэдар. Галоўнаю мэтаю арґанізацыі была абарона «рускіх інтарэсаў» у аўтаномнай Падкарпацкай Украіне. ЦРНР пратэставала супраць звальненьня русінаў русафільскае арыентацыі з школьнае сыстэмы, кваліфікавала палітыку ўлады Аўґустына Валошына як антыдзяржаўную, акцыі Карпацкае Сечы называла «ўкраінскім тэрорам», прахала ад цэнтральнага праскага ўраду зьмену ўлады ўкраінафілаў на ўладу, уведзеную Эдмундам Бачынскім[1].
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праская ўлада ў стане кананьня Чэхаславаччыны й яе паступовае трансфармацыі ў аўтарытарную дзяржаву на выклікі ЦРНР ніяк не рэаґавала[1]. Арґанізацыя зьнікла разам з Карпацкаю Ўкраінаю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Поп, И. Энциклопедия Подкарпатской Руси. Ужгород: Изд-во В.Падяка, 2001. 431 с. ISBN 966-7838-23-4