Цудам ацалены
Цудам ацалены | |
Cudownie ocalony | |
Жанр | тэлевізійны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Януш Заорскі |
Сцэнарыст | Анджэй Мулярчык |
У ролях | |
Кампазытар | Ежы Хрусьцінскі |
Апэратар | Томаш Вэрт |
Мантаж | Міленія Федлер |
Вытворчасьць | Avocado TV, Польская тэлевізія |
Дата выхаду | 2004 |
Працягласьць | 92 хв. |
Краіна | Польшча |
Мова | польская |
Старонка на IMDb |
«Цу́дам аца́лены» (па-польску: Cudownie ocalony) — польская тэлевізійная камэдыя паводле рэальных зьвестак з аднайменнага рэпартажу Анджэя Мулярчыка, прадстаўленая ў 2004 року. Дзеяньне фільму адбываецца на пачатку 60-х рокаў XX стагодзьдзя на Мазурах.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўны герой, Мікалай Бесага (Мар’ян Апаня), у 1939 року падчас нямецкай навалы здолеў цудам выжыць, за што паабяцаў Дзеве Марыі паставіць каплічку.
У 1960-х роках ён удаўцом жыве ў польскай глыбінцы. У камуністычнай Польшчы стаўленьне дзяржавы да рэлігіі адмоўнае, але Бесага зьбіраецца выканаць сваё абяцаньне. Сытуацыя ўскладняецца яшчэ тым, што сын Мікалая зьяўляецца сябрам Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У такіх абставінах рашэньне будаваць каплічку — тое самае, што ўсунуць кій у мурашнік…
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актор | Роля |
---|---|
Віктар Збароўскі | Стасек |
Лешэк Маліноўскі | ксёндз Ямрозік |
Агата Кулеша-Фігурская | Чарна |
Славамір Пацэк | Чэсек |
Кшыштаф Залескі | Врона |
Лукаш Левандоўскі | Тадзё |
Зьбігнеў Бучкоўскі | Каморнік |
Мар’ян Апаня | Мікалай Бесага |
Ганна Гарнастай | Дэндысова |
Эва Каспшык | Лёля Катафалк |
Эдыта Юнгоўская | Ганка |
Генрык Галэмбеўскі | камняроб |
Вітольд Вялінскі | сяржант |
Дамінік Клюзьняк | Манкавічка |
Тадэвуш Худэцкі | брыгадыр Камоса |
Барбара Бабалінская | вязьнічка «Цяляціна» |
Лешэк Піскаж | Дэндыс |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цудам ацалены (анг.) на сайце IMDb
- Цудам ацалены у базе Filmweb
- Цудам ацалены у базе filmpolski.pl