Царква ўсіх сьвятых (Пэшавар)
Выгляд
| Славутасьць | |
Царква ўсіх сьвятых | |
| Краіна | Пакістан |
| Месцазнаходжаньне | Пэшавар |
| Каардынаты | 34°00′19″ пн. ш. 71°34′16″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | англіканства |
| Тып будынка | храм |
| Дата заснаваньня | 1883 |
| Стан | дзейны |
Царква ўсіх сьвятых на мапе Пакістану Царква ўсіх сьвятых | |
Царква́ ўсіх сьвяты́х — парафіяльны храм Царквы Пакістану, які знаходзіцца ў старым месцы Пэшавару (Пакістан). Царква ўнікальная сваім падабенствам да ісламскага сарацынскага мячэту зь мінарэтам і купалам. Адчыненая 27 сьнежня 1883 року, на дзень сьвятога Яна.
Царква стала сумна вядомая пасьля тэрарыстычнае атакі 22 верасьня 2013 року. Два тэрарысты-камікадзэ забілі каля 90 чалавек і паранілі ад 120[1] да 150[2], узарваўшы выбухоўку перад будынкам царквы ў той час, калі там знаходзіліся каля 550 парафіянаў, якія атрымлівалі бясплатную ежу. Сярод загінулых было 37 дзяцей.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Raymond Ibrahim. (25 верасьня 2013) Bloody Weekend: Trend of Muslim Rage Against ‘Infidels’ Continues (анг.). Raymond Ibrahim. Праверана 25 верасьня 2013 г.
- ↑ M.S.Bakhsh. (25 верасьня 2013) All Saints Church Reopened For Worship (анг.) Christians in Pakistan Праверана 25 верасьня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Thomas Patrick Hughes. All saints' memorial church, in the city of Peshawar, Afghanistan. — 1885.