Царква Сьвятога Доната
Выгляд
| Царква Сьвятога Доната | |
| Crkva sv. Donata u Zadru | |
| Былыя назвы | Царква Сьвятой Троіцы |
|---|---|
| Тып | храм |
| Месцазнаходжаньне | Харватыя, Задар |
| Каардынаты | 44° пн. ш. 15° у. д.HGЯO |
Царква Сьвятога Доната на мапе Харватыі Царква Сьвятога Доната | |
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Храм быў узьведзены біскупам Донатам Задарскім у пачатку IX стагодзьдзя на падмурку старажытнарымскай пабудовы. Спачатку царква была названа ў гонар Сьвятой Тройцы, а сучасную назву атрымала ў XV стагодзьдзі.
З 1893 па 1954 гады ў Царквы Сьв. Доната знаходзіўся Археалагічны музей Задара.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Царква Сьвятога Доната найбуйнейшая захаваная пабудова дараманскага пэрыяду ў Харватыі. Царква ўяўляе сабой трохапсідны купальны храм у бізантыйскім стылі.[1]
У царкве сабрана багатая калекцыя прац па мэтале сярэдневечных далмацінскіх майстроў. Побач з царквой знаходзяцца парэшткі старажытнага форуму зь фігурамі Юпітэра і Мэдузы.
Набажэнствы ў царкве ў наш час не праводзяцца, але з-за добрай акустыкі ў ёй штогод праводзяцца канцэрты сярэднявечнай музыкі.
- Від зь сярэдзіны на купал храму
- Краявід
- Артэфакты на падворку
- Від на Форум каля царквы са званіцай