Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Георгія (Славацічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква Сьвятога Георгія ў Славацічах.

Царква Сьвятога Георгія — праваслаўны храм у в. Славацічы Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 стагодзьдзі з цэглы.

Помнік архітэктуры барока. Вырашана суцэльным прамавугольным у пляне аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда з рызьніцай. Драўляны франтон двухсхільнага даху прарэзаны чацьверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. Вось сымэтрыі галоўнага фасаду вылучана прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном хораў над ім.

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]