Заслаўскі кальвінскі збор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 16:34, 22 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Кальвінскі збор у Заслаўі, сёньня — Спаса-Праабражэнская царква

Царква Праабражэньня Гасподня, колішні кальвінскі збор — праваслаўны (пачаткова пратэстанцкі) храм у Заслаўі, найбольш выразны з дайшоўшых да нашага часу помнікаў архітэктуры рэнэсансу з рысамі абарончага дойлідзтва.

Гісторыя

Апрацоўка дзьвярнога парталу і першага паверху храму рустам у стылі рэнэсанс

Архітэктура

Кафалікон заслаўскага збору мае даволі прыземісты выгляд. Тоўстыя сьцены храму заканчваюцца высокім аркатурным поясам наверсе, у якім раней меліся байніцы. Наперадзе кафалікона стаіць 30-мэтровая вежа з шасьцю ярусамі, у кожным зь якіх меліся байніцы. Першапачаткова збор быў збудаваны бязь вежы, якая была дабудавана крыху пазьней.

Асаблівасьцю збору зьяўляецца таксама адсутнасьць алтарнай апсіды (характэрная рыса пратэстанцкіх храмаў Вялікага Княства Літоўскага) Звонку сьцены храму аздабляюць вэртыкальныя пілястры, апрацаванмі рустам. Збор стаіць пасярод магутнага бастыённага замка і мае выразна абарончыя рысы, у прыватнасьці ён мог служыць апошнім прытулкам абаронцам, а высокая вежа, відавочна, выконвала функцыі вежы-дазорцы.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Ткачоў, М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ—XVIII стст. — Мн., 1978. C. 135

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Заслаўскі кальвінскі зборсховішча мультымэдыйных матэрыялаў