Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Радымна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Cerkiew grkat radymno.jpg
Краіна Польшча
Места Радымна
Канфэсія Грэка-каталіцкая царква
Аўтар праекту Васіль Нагірны
Будаўніцтва 19061911 гады
Дата скасаваньня травень 1961

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — колішняя парафіяльная царква УГКЦ у м. Радымна.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1.08.1911
Старая драўляная царква (1806—1905)

На месцы царквы існавала ранейшая драўляная, збудаваная ў 1806 року, якая згарэла ў липені 1905 року. Цягам году набажэнствы адбываліся ў рыма-каталіцкім касьцёле. Будаўніцтва новай царквы распачалося ўвосені 1906 року. Аўтарам праекту стаў украінскі архітэктар Васіль Нагірны, які спраектаваў больш за 200 цэркваў у Галічыне.

У лістападзе 1907 року будаўніцтва прыпынілася праз канфлікт між будаўнічаю камісіяй царквы і сьвятаром. Новы сьвятар сабраў вялікую колькасьць ахвяраваньняў на працяг будаўніцтва, а ў памяць фундацыі імпэратара Аўстра-Вугоршчыны Франца Ёсіфа I ля ўваходу ў царкву была ўмураваная памятная таблічка.

У 1911 року будаўніцтва было завершанае. 26 траўня 1912 року царкву асьвяціў япіскап Перамыскі, Самбірскі і Сяноцкі УГКЦ Канстантын.

У Першую сусьветную вайну царква ў выніку артылерыйскага вагню зазнала значныя пашкоджаньні. Толькі ў 1929 року яна была цалкам адноўленая.

Пасьля Другой сусьветнай вайны, калі камуністычная ўлада забараніла грэка-каталіцкую царкву ў Польшчы, Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы пэўны час яшчэ выкарыстоўвалася як касьцёл. У 1947 року ў будынку быў разьмешчаны склад будаўнічых матэрыялаў, а ў плябаніі дзейнічала крама. У траўні 1961 року царква была зруйнаваная. Цяпер на ейным месцы знаходзіцца школьная гульнявая пляцоўка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]