Перайсьці да зьместу

Хісткі штат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хісткія штаты на прэзыдэнцкіх выбарах ў ЗША 2020 году. Штаты, дзе паравага аднаго кандыдата над іншым невялікая пазначаныя больш сьветлым колерам.

Хісткі штат (па-ангельску: swing state, таксама анг. battleground state, анг. toss-up state ці анг. purple state) — гэта штат ЗША, у якім на прэзыдэнцкіх выбарах ў ЗША існуе высокая канкурэнцыя паміж двума асноўнымі кандытатамі ад дэмакратычнай і рэспубліканскай партыяў, інакш кажучы змагальныя, канкурэнтныя, ваглівыя штаты. Ў Злучаных Штатах на выбарах Прэзыдэнта дзейнічае сыстэма непрамых выбараў, калі непасрэдна Прэзыдэнта абірае Калегія выбаршчыкаў. Колькасьць выбаршчыкаў разьмяркоўваецца паводле колькасьці насельніцтва ў штаце. Абсалютная большасьць штатаў аддае ўсе галасы сваіх выбаршчыкаў кандыдату, які заняў першае месца, то бок дзейнічае мажарытарная сыстэма. Такім чынам, каб выйграць выбары кандыдату трэба атрымаць перамогу ў Калегіі выбаршчыкаў, а ня проста атрымаць найбольшую колькасьць галасоў. Праз гэта кампаніі кандыдатаў, агітацыя сканцэнтраваныя менавіта на хісткіх штатах, ў якіх кандыдаты маюць блізкія паказьнікі.