Хілэр Бэлак

Джо́зэф Хі́лэр П'ер Рэнэ́ Бэ́лак (па-ангельску: Joseph Hilaire Pierre René Belloc) (27 ліпеня 1870 – 16 ліпеня 1953) — брытанскі паэт і празаік, грамадзкі і палітычны дзеяч, адзін з раньніх тэарэтыкаў дыстрыбутызму.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэлак нарадзіўся ў францускім мястэчку Ля Сэль-Сэн-Клод недалёка ад Парыжу ў сям'і француза Луі Бэлака і англічанкі Элізабэт Рэйнз Паркз. Луі Бэлак памёр у 1872, і маці забрала маленькага Хілэра і ягоную сястру Мары́ у Англіі.
Бэлак сябраваў з Гільбэртам Чэстэртанам і нязьменна выступаў зь ім адным фронтам ва ўсіх дыскусіях, так што Бэрнард Шоў нават ахрысьціў іх зьбіральным іменем «Чэстэрбэлак».
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэлак — адзін з найбольш пладавітых брытанскіх пісьменьнікаў пачатку 20 стагодзьдзя. Ягоная спадчына ўключае эсэ, гістарычныя біяграфіі і вершы, у тым ліку дзіцячыя. Сярод ягоных немастацкіх твораў найбольш вядомая кніга «Рабская дзяржава» (1912).
Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1906 па 1910 Бэлак быў Сябрам Парлямэнту ад Лібэральнай партыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |