Перайсьці да зьместу

Хрыбет д’ябла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрыбет д'ябла
El espinazo del diablo
Жанр фільм жахаў[d][1][2], фэнтэзійны фільм[d][1][2], драматычны фільм, магічны рэалізм[d][3] і містэрыйны фільм[d][4]
Рэжысэр Гільерма дэль Тора
Сцэнарыст Гільерма дэль Тора
Антоніё Трасорас
Давід Муньёс
Прадусар Гільерма дэль Тора
Аўгусьцін Альмадавар
Пэдра Альмадавар
У ролях Фэдэрыка Лупі
Іньіга Гарсэс
Фэрнанда Цьельве
Марыса Парэдэс
Эдуарда Нарьега
Кампазытар Эдуарда Нар'ега
Апэратар Гільермо Навара
Мантаж Luis de la Madrid[d]
Вытворчасьць Luis De La Madrid
Распаўсюд Warner Brothers[d] і Netflix
Дата выхаду 2001
Працягласьць 106 хвілін
Краіна Гішпанія
Мова гішпанская
Бюджэт 4,5 млн $
Прыбытак 6,459 млн $
Наступны Лябірынт Фаўна
Старонка на IMDb
http://www.elespinazodeldiablo.com/ Афіцыйны сайт

«Хрыбет д’ябла» (па-гішпанску: El espinazo del diablo) — фільм рэжысэра Гільерма дэль Тора. Першы фільм містычнай трылёгіі Гільерма дель Тора. Другі фільм «Лябірынт Фаўна» (2006), апошні фільм трылёгіі «3993» павінен быў выйсьці ў 2009 годзе.

Псыхалягічны экшн-трылер з часоў Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Каханьне і здрада, захаплятнае расьледваньне забойстваў і пошукі «золата партыі» і таямнічая здань, якая жадае адпомсты.

Трынаццацігадовага Карляса сябры загінулага бацькі-рэспубліканца прывозяць у дзіцячы дом. Тут захоўваецца і золата рэспубліканцаў. Тут існуе таямнічая здань-падлетак…

Фільм атрымаў шэсьць узнагарод, сярод якіх МКФ у Амстэрдаме за найлепшы эўрапейскі фантастычны фільм, кінафэстываль у Жэрармэры (Францыя) за рэжысуру, прэмія Фэрнанду Цьельвэ як найлепшаму юнаму актору, а таксама сем намінацыяў на ўзнагароды («Гоя» за касьцюмы і спэцэфэкты, «Плата» — Эдуарду Нар’егу як найлепшаму актору).

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сцэнар быў напісаны дель Тора яшчэ пад час вучобы ў каледжы, за 15 гадоў да здымкаў фільму, на асабістых перажываньнях і ўспамінах Гільерма.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0256009/
  2. ^ а б http://www.metacritic.com/movie/the-devils-backbone
  3. ^ Library of Congress Library of Congress Genre/Form Terms (анг.)
  4. ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.