Хрыбет д’ябла
| Хрыбет д'ябла | |
| El espinazo del diablo | |
| Жанр | фільм жахаў[1][2], фэнтэзійны фільм[1][2], драматычны фільм, магічны рэалізм[d][3], фільм пра тайны[4], гатычны фільм[d] і гатычны фільм жахаў[d] |
|---|---|
| Рэжысэр | Гільерма дэль Тора |
| Сцэнарыст | Гільерма дэль Тора Антоніё Трасорас Давід Муньёс |
| Прадусар | Гільерма дэль Тора Аўгусьцін Альмадавар Пэдра Альмадавар |
| У ролях | Фэдэрыка Лупі Іньіга Гарсэс Фэрнанда Цьельве Марыса Парэдэс Эдуарда Нарьега |
| Кампазытар | Эдуарда Нар'ега |
| Апэратар | Гільермо Навара |
| Мантаж | Luis de la Madrid[d] |
| Вытворчасьць | Luis De La Madrid |
| Распаўсюд | Warner Brothers[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 2001 |
| Працягласьць | 106 хвілін |
| Краіна | Гішпанія |
| Мова | гішпанская |
| Бюджэт | 4,5 млн $ |
| Прыбытак | 6,459 млн $ |
| Наступны | Лябірынт Фаўна |
| Старонка на IMDb | |
| http://www.elespinazodeldiablo.com/ Афіцыйны сайт | |
«Хрыбет д’ябла» (па-гішпанску: El espinazo del diablo) — фільм рэжысэра Гільерма дэль Тора. Першы фільм містычнай трылёгіі Гільерма дель Тора. Другі фільм «Лябірынт Фаўна» (2006), апошні фільм трылёгіі «3993» павінен быў выйсьці ў 2009 годзе.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Псыхалягічны экшн-трылер з часоў Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Каханьне і здрада, захаплятнае расьледваньне забойстваў і пошукі «золата партыі» і таямнічая здань, якая жадае адпомсты.
Трынаццацігадовага Карляса сябры загінулага бацькі-рэспубліканца прывозяць у дзіцячы дом. Тут захоўваецца і золата рэспубліканцаў. Тут існуе таямнічая здань-падлетак…
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фэдэрыка Лупі — Касарэс
- Іньіга Гарсэс — Хайме
- Фэрнанда Цьельве — Карляс
- Марыса Парэдэс — Кармэн
- Эдуарда Нар'ега — Хасынта
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільм атрымаў шэсьць узнагарод, сярод якіх МКФ у Амстэрдаме за найлепшы эўрапейскі фантастычны фільм, кінафэстываль у Жэрармэры (Францыя) за рэжысуру, прэмія Фэрнанду Цьельвэ як найлепшаму юнаму актору, а таксама сем намінацыяў на ўзнагароды («Гоя» за касьцюмы і спэцэфэкты, «Плата» — Эдуарду Нар’егу як найлепшаму актору).
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сцэнар быў напісаны дель Тора яшчэ пад час вучобы ў каледжы, за 15 гадоў да здымкаў фільму, на асабістых перажываньнях і ўспамінах Гільерма.