Гэстур
Выгляд
(Перанакіравана з «Хестур»)
| Гэстур | |
| Плошча | 6,1 км² |
|---|---|
| Найвышэйшы пункт | 421 м |
| Краіна | Данія |
| Вобласьць | Фарэрскія астравы |
| Насельніцтва (2007) | 34 |
| Каардынаты | 61°57′27″ пн. ш. 6°53′13″ з. д.HGЯO |
| Гэстур на мапе Фарэрскіх астравоў Гэстур | |
Гэстур (па-фарэрску: Hestoy/Hestur) — адзін з астравоў Фарэрскага архіпэлягу. Hestoy у перакладзе з фарэрскай — конь. На захадзе вострава разьмешчана вялікая калёнія кайры. На самым паўднёвым канцы вострава ёсьць маяк. Пастаяннае насельніцтва пражывае ў аднайменнай вёсцы й у 2007 годзе складала 34 чалавекі.