Перайсьці да зьместу

Хварская культура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хварская культура — (3900-3300 да н. э.) — археалягічная культура позьняга нэаліту — меднага веку, спадчыньнік данільскай культуры[1].

Клясычная хварская культура разьвівалася на ўсходнім узьбярэжжы Адрыятычнага мора на сярэднядалматынскім ўзьбярэжжы — Корчула, Хвар, Пелешац. Першыя знаходкі зроблены ў гораду Хвар — пячора Грапчава (рэшткі лодкі зь ветразем), аднак сустракаюцца па ўсім узьбярэжжы[2]. Людзі гэтай культуры жылі на адкрытай прасторы, аднак у той жа час часта жылі і ў пячорах.

Выкарыстоўвалі шырокія нізкія міскі і яйцападобныя пасудзіны з канічным горлам без арнамэнту.