Гаўкадалюр
Выгляд
(Перанакіравана з «Хаўкадалюр»)
Хаўкадалур (па-ісьляндзку: Haukadalur) — даліна ў Ісьляндыі.
Даліна Хаўкадалюр знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ісьляндыі, паўночней за возера Лейгарватн, і знаходзіцца на Ісьляндзкім залатым коле. Цікавыя ў даліне шматлікія гейзэры, сярод якіх знакамітыя Гейсыр, альбо Вялікі Гейзэр, і Строкюр. Вялікі Гейзэр выкідвае струмені вады і пары шматкратна за дзень, але непэрыядычна. Строкюр «разраджаецца» кожныя 10 хвілін.
Акрамя гейзэраў, у даліне мноства невялікіх гарачых крыніцаў, сярод якіх вылучаюцца нябесна-блакітнае возера Блезі. На поўначы даліны, у падножжа Ісьляндзкага плято, знаходзіцца вадаспад Гюдльфос, адзін з найпрыгажэйшых у Ісьляндыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаўкадалюр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў