Хата Цмока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Хата Цмока»
па-ангельску: House of the Dragon
Выява лягатыпу
Жанр фэнтэзійны тэлесэрыял[d], тэлевізійная драма[d] і тэлесэрыял — экранізацыя раману[d]
Рэжысэр
Заснаваны на Fire and Blood[d]
У ролях
Кампазытар
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Хата Цмока» (па-ангельску: House of the Dragon) — амэрыканскі тэлевізійны сэрыял у жанры фэнтэзі, прыквэл да тэлесэрыялу «Гульня тронаў», які стаў часткай мэдыяфраншызы «Сьпеў лёду і агню». Экранізацыя кнігі Джорджа Р. Р. Мартына «Полымя і кроў», сюжэтна зьвязаная з кнігай таго ж пісьменьніка «Ўзыходжаньне Цмока». Распавядае аб Плясцы Цмокаў — грамадзянскае вайне на выдуманым кантынэнце Вэстэрос.

Здымкі першага сэзону сэрыялу пачаліся ў красавіку 2021 году, скончыліся ў лютым 2022 году. Прэм’ера адбылася 21 жніўня 2022 году. У жніўні 2022 году, пасьля выхаду першага эпізоду, сэрыял быў працягнуты на другі сэзон.