Гульня тронаў
Гульня стальцоў![]() | |
Game of Thrones | |
![]() | |
Жанр | тэлевізійная драма[d], прыгодніцкі тэлесэрыял[d], фэнтэзійны тэлесэрыял[d] і тэлесэрыял — экранізацыя раману[d] |
---|---|
Сцэнарыст | Дэйвід Бэніёф Джордж Р. Р. Мартын Д. Б. Ўайс |
Заснаваны на | Сьпеў лёду і агню |
Прадусар | Джо Бэрн Дэйвід Бэніёф Гайман Кейсэдзі |
У ролях | Шон Бін Эмілія Кларк Пітэр Дынклэйдж Мікалай Костэр-Вальдаў Лена Гэдзі Марк Эдзі Кіт Гэрынгтан Алфі Ален Джэк Глісан Ен Глен Мішэль Фэйрлі Эйдан Гілен Карыс ван Гаўтэн Чарлз Дэнс |
Кампазытар | Рамін Джавадзі |
Вытворчасьць | HBO |
Распаўсюд | Warner Bros. Television Studios[d], Microsoft Store[d], Hulu[d] і HBO Max[d] |
Дата выхаду | з 17 красавіка 2011 |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Гульня́ тро́наў» ці «Гульня́ стальцо́ў» (па-ангельску: Game of Thrones) — амэрыканскі драматычны тэлесэрыял у жанры фэнтэзі, створаны па матывах цыкля раманаў «Сьпеў лёду і агню» пісьменьніка Джорджа Мартына. Сэрыял здымаецца для кабэльнага тэлеканала HBO пад кіраўніцтвам Дэйвіда Бэніёфа і Дэніэла Ўайса. Здымкі тэлесэрыяла вядуцца ў некалькіх краінах, уключаючы Паўночную Ірляндыю, Мальту, Харватыю, Ісьляндыю і Марока. Прэм’ера першага сэзону ў ЗША адбылася на канале HBO 17 красавіка 2011 году, а па стане на 2013 год былі цалкам паказаны тры сэзоны. У красавіку 2013 году сэрыял быў падоўжаны на чацьвёрты сэзон, які будзе паказаны ўвесну 2014 году[1]. У Расеі тэлесэрыял паказвалі тэлеканалы Fox Life, РЕН ТВ і Amedia Premium. У Беларусі тэлесэрыял паказвае 8 тэлеканал.
Дзеяньне «Гульні стальцоў» адбываецца ў выдуманым сьвеце, які нагадвае сярэднявечную Эўропу, у канцы доўгага лета. У сэрыяле адначасова дзейнічае мноства пэрсанажаў і разьвіваецца некалькі зьвязаных адзін з адным сюжэтных лініяў. Адна зь іх прысьвечана барацьбе некалькіх уплывовых сямействаў за сталец каралеўства; другая — аб спробах зьбяднелага ордэна, які ахоўвае старажытную Сьцяну на поўначы краіны, супрацьстаяць звышнатуральнай пагрозе звонку; трэцяя — аб падарожжы выгнанай прынцэсы-спадчыньніцы таго ж стальцу па краінах усходу ў спробах знайсьці сабе хаўрусьнікаў для вяртаньня на радзіму. У сэрыяле зьяўляюцца фантастычныя істоты, такія, як цмокі і нежыць. Для «Гульні стальцоў» характэрна адсутнасьць строга станоўчых і строга адмоўных пэрсанажаў, многія героі зьдзяйсняюць неадназначныя ўчынкі і могуць загінуць на экране нечакана для гледача[2]. У сэрыяле закранаюцца пытаньні палітыкі, рэлігіі, грамадзянскай вайны, становішча жанчынаў у грамадзтве, злачынства і пакараньня. Спэцыяльна для сэрыяла былі распрацаваны некалькі штучных моваў, як то датракійская мова.
Тэлесэрыял зьяўляецца адным з самых буйнабюджэтных праектаў на сучасным амэрыканскім тэлебачаньні і самым дарагім у жанры фэнтэзі. Паказаныя сэзоны «Гульні стальцоў» атрымалі высокія водгукі крытыкаў, хоць многія зь іх адмоўна паставіліся да празьмернасьці ў сэрыяле крывавага гвалту і эратычных сцэнаў. Вакол «Гульні стальцоў» паўстала шырокая фан-супольнасьць.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Hibberd, James 'Game of Thrones' renewed for season 4. insidetv.ew.com
- ^ Colvile, Robert. Game of Thrones: a show that breaks the golden rules of television. The Daily Telegraph
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гульня тронаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў