Хасэ Мухіка
Хасэ Мухіка | |
па-гішпанску: José Alberto Mujica Cordano | |
40-вы Прэзыдэнт Уругваю | |
---|---|
1 сакавіка 2010 — 1 сакавіка 2015 | |
Папярэднік: | Табарэ Васкес |
Наступнік: | Табарэ Васкес |
Часовы прэзыдэнт Саюзу паўднёваамэрыканскіх нацый | |
4 сьнежня 2014 — 1 сакавіка 2015 | |
Папярэднік: | Дэзі Баўтэрсэ |
Наступнік: | Табарэ Васкес |
Міністар жывёлагадоўлі, сельскай гаспадаркі і рыбагадоўлі Уругваю | |
1 сакавіка 2005 — 3 сакавіка 2008 | |
Прэзыдэнт: | Табарэ Васкес |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 траўня 1935 (89 гадоў) Мантэвідэо, Уругвай |
Партыя: |
Тупамарас (1966—1972) Рух народнага ўдзелу (1989 — цяпер) |
Сужэнец: | Лусія Тапаланскі |
Узнагароды: |
Вялікі ланцуг Нацыянальнага ордэну заслугі (Парагвай, 2010) Вялікі ланцуг Ордэну сонца (Пэру, 2011) Ордэн арла ацтэкаў (Мэксыка, 2014) Нацыянальны ордэн Сан-Ларэнца (Эквадор, 2014) |
Хасэ́ Мухіка (па-гішпанску: José Alberto «Pepe» Mujica Cordano; нарадзіўся 20 траўня 1935, Мантэвідэо, Уругвай) — саракавы прэзыдэнт Уругваю (з 2010 па 2015 год). Удзельнік партызанскага руху «Тупамарас». У часы вайсковай дыктатуры ў 1970-я і 1980-я гады 14 гадоў правёў у турме. Перамог на прэзыдэнцікх выбарах у якасьці кандыдату Шырокага фронту левых партыяў.
З-за свайго простага ладу жыцьця стаў адным з найбольш вядомых дзяржаўных лідэраў у сьвеце і часта называны «самым сьціплым» і «самым бедным прэзыдэнтам у сьвеце»[1][2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзел у руху супраціву
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы вайсковай дыктатуры ўдзельнічаў у гарадзкім партызанскім руху. Ваяваў на баку атрадаў левага руху «Тупамарас», які быў натхнёны ідэямі кубінскай рэвалюцыі. Шэсьць разоў быў паранены і 14 гадоў гадоў правёў у турме, зь якой выйшаў у 1985 годзе, калі ва Ўругваі зноў запанавала дэмакратыя. Большую частку тэрміну Мухіку трымалі ў камэры-адзіночцы[3][4].
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ўсеагульных выбарах 1994 году быў абраны дэпутатам парлямэнту краіны, а ў 1999 годзе — сэнатарам. З 2005 па 2008 гады быў міністрам жывёлагадоўлі, сельскай гаспадаркі і рыбагадоўлі Ўругваю. З 2010 па 2015 год — 40-вы прэзыдэнт Уругваю. Быў абраны на гэтую пасаду ў якасьці каныдата ад кааліцыі левых сілаў, аб’яднаных у Шырокі фронт.
Падчас свайго прэзыдэнцтва ў сьнежні 2013 году падпісаў закон аб поўнай легалізацыі продажу, вырошчваньня і ўжываньня марыхуаны.За гэта быў вылучаны левай уругвайскай партыяй Frente Amplio, аб’яднаньнем фэрмераў PlantaTuPlanta і галяндзкім інстытутам сьвету з наркотыкамі на саісканьне Нобэлеўскай прэміі міру 2014 году[5].
Грамадзкія і палітычныя погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па ўласным прызнаньні, гады, праведзеныя ў зьняволеньні, сфармавалі погляды Мухіка на жыцьцё[3].
Мяне называюць самым бедным прэзыдэнтам, але я бедным не пачуваюся. Бедныя — гэта тыя, хто працуюць толькі для таго, каб жыць у раскошы. Ім увесь час хочацца ўсё больш і больш… Калі ў вас мала рэчаў, то няма сэнсу ўсё жыцьцё працаваць як раб, для таго каб набываць гэтыя рэчы. У выніку будзе больш часу для самога сябе… Можа, я і падобны на старога дзівака… Але гэта мой выбар. | ||
—Хасэ Мухіка[3] |
Мухіка абвінавачвае большасьць сучасных палітычных лідэраў у тым, што яны «апантаныя ідэяй росту эканомікі за кошт спажываньня, як быццам бяз гэтага надыдзе канец сьвету»[3].
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас свайго прэзыдэнцтва жыў не ў прэзыдэнцкім палацы, а ў сельскай мясцовасьці за межамі сталіцы ў звычайнай хаце. Аскет і вегетарыянец. Амаль 90 адсоткаў сваёй прэзыдэнцкай зарплаты, якая складала каля $12 тыс., аддаваў на дабрачынную дапамогу бедным і дробным прадпрымальнікам. Доўгі час ва ўласнасьці меў толькі «Фольксваген Жук» 1987 году выпуску. Толькі ў 2010 годзе ўнёс у дэклярацыю палову маёмасьці жонкі — гэта зямля, некалькі трактароў і дом. У выніку яго капітал вырас да 215 тысячаў даляраў[3]. Асабіста рамантуе свой стары трактар. Апранаецца вельмі сьціпла й ня носіць гальштукаў. Журналісты называлі яго найбяднейшым прэзыдэнтам у сьвеце, але Мухіка з гэтым не згаджаецца: «Бедны той, хто хоча мець многа грошай. Я некалі быў шчасьлівы толькі таму, што ў мяне быў матарац»[4].
Жыве з жонкай Люсіяй Тапалянскі, якая, хоць і зьяўляецца сэнатарам, таксама большасьць сваёй зарплаты аддае на гуманітарныя мэты. З жонкай пазнаёміўся ў партызанскім руху. Дзяцей у іх няма, і таму Махіка вырашыў на пэнсіі заняцца выхаваньнем сіротаў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jose Mujica: The world's 'poorest' president (анг.) BBC News Праверана 12 сакавіка 2016 г.
- ^ Uruguay's president José Mujica: no palace, no motorcade, no frills (анг.) The Guardian Праверана 12 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в г д Лідар Уругвая — самы бедны прэзідэнт у свеце. Бо ён аддае ўвесь заробак бедным Наша Ніва Праверана 12 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в Прэзыдэнт сам рамантуе свой трактар Польскае радыё Праверана 12 сакавіка 2016 г.
- ^ Прэзідэнта Уругвая за легалізацыю марыхуаны вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру desktop.in.ua Праверана 12 сакавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Відэаінтэрвію Хасэ Мухіка на сайце грамадзкай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
- «Лідар Уругвая — самы бедны прэзідэнт у свеце. Бо ён аддае ўвесь заробак бедным» на сайце газэты «Наша Ніва»