Перайсьці да зьместу

Хартыя па ахове і выкарыстаньні археалягічнай спадчыны (1990)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хартыя па ахове і выкарыстаньні археалягічнай спадчыны абвешчана на ІХ Генэральнай асамблеі ІКАМОС у 1990 годзе.

Археалягічная спадчына ў дакуменце разумеецца як «частка матэрыяльнай спадчыны, у дачыненьні да якой галоўную інфармацыю даюць археалягічныя мэтады. Яна ўлучае ўсе сьляды бытаваньня чалавека і складаецца зь месцаў, якія маюць дачыненьне да ўсіх праяваў чалавечай дзейнасьці, пакінутых канструкцыяў і рэшткаў усіх відаў, разам з усімі рухомымі культурнымі матэрыяламі, зьвязанымі зь імі».

Праблема захаваньня археалягічнай культурнай спадчыны ў Хартыі разумеецца як комплексная, таму палітыка ў сфэры аховы археалягічнай спадчыны мусіць уключаць элемэнты як культурнай, адукацыйнай палітыкі, так і мераў у галіне будаўніцтва, праектаваньня, землекарыстаньня і аховы навакольнага асяродзьдзя. Вялікую ўвагу надае ўдзелу грамадзтва ў ахове спадчыны.

Хартыя паспрыяла зьяўленьню найважнейшага міждзяржаўнага нарматыўнага акта па ахове археалягічнай спадчыны Эўропы — Эўрапейскай археалягічнай канвэнцыі ў 1992 годзе.

  • Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны — 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны — 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Несьцярчук, Л. М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны — 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.