Перайсьці да зьместу

Эўрапейская канвэнцыя аховы археалягічнай спадчыны (1992)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эўрапейская канвэнцыя аховы археалягічнай спадчыны (перагледжаная). Была адкрыта для падпісаньня 16 студзеня 1992 году на Мальце. Сталася вынікам дваццацігадовага разьвіцьця тэорыі і практыкі эўрапейкай археалягічнай навукі.

Археалягічнай спадчыны лічацца «ўсе рэшткі і прадметы, а таксама іншыя сьляды чалавецтва зь мінулых эпох, захаваньне і вывучэньне якіх дапамагае прасачыць гісторыю чалавецтва і яго узаемаадносіны з прыродным асяродзьдзем; для якіх раскопкі або адкрыцьці і іншыя мэтады дасьледваньня чалавецтва і навакольнага асяродзьдзя асноўнымі крыніцамі інфармацыі; і якія знаходзяцца ў межах тэрытарыяльнай юрысдыкцыі краін-удзельніц». У элемэнты археалягічнай спадчыны ўлучаны «структуры, канструкцыі, групы пабудоў, забудаваныя мясьціны, рухомыя аб’екты, помнікі іншых відаў, а таксама іх кантэкст, незалежна ад таго, знаходзяцца яны на зямлі ці пад вадою».

У канвэнцыі разгледжаны пытаньні ідэнтыфікацыі археалягічнай спадчыны і меры па яе ахове.

  • Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Несьцярчук, Л.М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны — 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.