Перайсьці да зьместу

Ханка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ханка (45°0′N 132°25′E) — возера ў Прыморскім краі і Кітаі, самае вялікае па плошчы (каля 4070 км²) на Далёкім Усходзе.

У возера ўпадаюць 16 рэк, выцякае рака Сунгача, прыток Усуры.

Глыбіня возера — да 10 м, вадазбор — каля 17 тыс. км².

Возера багатае рыбай, на берагах селяцца калёніі птушак.