Хакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Спаборніцтвы па хакеі з шайбай на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях адбываліся з 13 па 28 лютага 2010 году ў сталіцы гульняў Ванкувэры. Турнір праходзіў на пляцоўцы «Canada Hockey Place» хатняй арэне клюбу НХЛ «Ванкувэр Кэнакс», а таксама на пляцоўцы зімовага спартовага цэнтру ўнівэрсытэту Брытанскай Калюмбіі «UBC Thunderbird».

Цягам спаборніцтваў былі разыграныя два камплекты мэдалёў у турнірах мужчынскіх і жаночых камандаў.

Фармат спаборніцтваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1920 году, калі хакей з шайбай дэбютаваў у праграме Алімпійскіх гульняў, гэта быў 22 турнір сярод мужчынскіх камандаў, і чацьверты сярод жаночых. Упершыню спаборніцтвы праходзілі ў горадзе, які зьяўляецца дамашнім для каманды НХЛ. У сувязі з гэтым гульні праходзілі на пляцоўках, якія маюць меншы памер, у параўнаньні з стандартным эўрапейскім. Таксама на пэрыяд правядзеньня гульняў найбуйнейшыя хакейныя лігі сьвету, НХЛ і КХЛ, зрабілі перапынак у сваіх спаборніцтвах, што дазволіла прыняць удзел у турніры ўсім наймацнейшым хакеістам.

Турнір сярод жанчынаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаночы турнір склаў 20 гульняў, якія праходзілі ў пэрыяд паміж 13 і 25 лютага. У іх бралі ўдзел 8 дружын, якія кваліфікаваліся на гульні. Каманды былі падзеленыя на дзьве групы па чатыры, дзе яны выявілі наймацнейшых у кругавым турніры паміж сабою. Першыя дзьве каманды з кожнай групы выходзілі ў паўфіналы і змагаліся за алімпійскія ўзнагароды, астатнія гулялі за месцы з 5 па 8.

Склад групаў выглядаў наступным чынам:

Група A
Група B

Пасьля правядзеньня кругавога турніру стала зразумела, што на гульнях няма роўных зборным Канады і ЗША, яны ўпэўнена перамаглі сваіх сапернікаў і разыгралі паміж сабой залатыя ўзнагароды. Золата XXI зімовых Алімпійскіх гульняў заваявала зборная Канады пасьля перамогі над амэрыканкамі ў фінале турніру зь лікам 2:0. Бронза ў гульні за трэцяе месца дасталася зборнай Фінляндыі, якая дзякуючы закінутай у авэртайме шайбе перамагла зборную Швэцыі зь лікам 3:2.

Турнір сярод мужчынаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад групаў выглядаў наступным чынам:

Група A
Група B
Група C

Пераможцы турніру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

 Месца  Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Сьцяг Канады Канада 2 0 0 2
2 Сьцяг ЗША ЗША 0 2 0 2
3 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 0 0 2 2
  Усяго 2 2 2 6