Фёдар Мікуноў
Фёдар Мікуноў | |
Дата нараджэньня | 1896 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1982 |
Месца сьмерці | |
Узнагароды |
Фёдар Сяргеевіч Мікуноў (1896, Аносава, Уладзімерская губэрня, Расейская імпэрыя — 1982, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дырэктар БДІНГ у 1940—1941. Сябар ВКП(б) ад 1918.
Удзельнік Грамадзянскае вайны, начальнік штабу брыгады. З 1921 да 1923 намесьнік наркама ўнутраных справаў Горскай рэспублікі, да 1928 — старшыня акруговае рады дэпутатаў працаўнікоў на Паўночным Каўказе. У 1931 скончыў Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1931—1933 — слухач аграрнага інстытуту чырвонай прафэсуры. Да 1930 быў на адказнай працы ў Наркамаце земляробства і кіраваньня народнагаспадарчага ўліку БССР. У 1940—1941 працаваў дырэктарам БДІНГ. Пасьля вайны быў сябрам камісіі па азначэньні шкоды, нанесенае інстытуту падчас вайны. Рэктарам прызначаны ня быў і зьехаў зь Менску.