Перайсьці да зьместу

Фёдар Баравік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фёдар Васілевіч Баравік (нарадзіўся ў 1923 годзе, Кашалі, Селецкі сельсавет, Грэскі раён, цяпер Пухавіцкі раён) — рэктар БДІНГ з 21 кастрычніка 1969 да 1991 году.

Зь сялянскае сям’і. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў сярэднюю школу, паступіў на фізыка-матэматычны факультэт БДУ. У пачатку вайны пасьля няўдалай спробы эвакуявацца на ўсход вярнуўся да бацькоў. Напрыканцы лета 1941 году стаў сувязным 225 партызанскай брыгады імя Суворава (кіраўнік — Уладзімер Заяц). Пасьля партызан аддзелу імя Фрунзэ, зьбіраў зьвесткі на тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. У 1943 годзе пераведзены ў аддзел адмысловага прызначэньня, якім камандаваў Станіслаў Ваўпшасаў. Пасьля надыходу савецкіх войскаў быў на 2-м Беларускім фронце комсоргом роты.

У 1946 годзе паступіў на 3-і курс ТЭФ, які скончыў у 1950 годзе. Пасьля паступіў у асьпірантуру БДУ, дзе надалей выкладаў.

У 1969 годзе прызначаны рэктарам БДІНГ. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Штандару, мэдалём «За працоўную доблесьць», двума мэдалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» I ступені.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]