Фэрыя дэль Соль
Фэрыя дэль Соль (па-гішпанску: Feria del Sol —- «сьвята сонца») — міжнародны фэстываль культуры, які праводзіцца кожны люты ў вэнэсуэльскім горадзе Мэрыда. Праграма фэстывалю ўключае баі быкоў, выставы, канцэрты, парады, спартовыя спаборніцтвы і абраньне Каралевы Сонца (Reina del Sol) .[1]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя правядзеньня фэстывалю ўзьнікла тады, калі група аматараў вырашыла пабудаваць плошчу для бою быкоў (Пласа дэ Торас). Такія баі карысталіся папулярнасьцю ў іншых вэнэсуэльскіх гарадах. Першапачаткова было вырашана прымеркаваць фэстываль да Дня бязгрэшнага зачацьця Панны Марыі і праводзіць сьвяткаваньні 9 і 10 сьнежня. У 1968 годзе фэстываль Фэрыя дэль Соль не адбыўся, але 13 красавіка таго ж году быў арганізаваны бой быкоў, які прыпаў на Вялікую суботу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Krzysztof Dydyński, Charlotte Beech, Venezuela, Lonely Planet, 2004, ISBN 1-74104-197-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фэрыя дэль Соль (гішп.)