Фэрбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Фёрбі (па-ангельску: Furby) — электронная рабатызаваная цацка, што нагадвае хамяка ці саву, якая пасьля запуску ў продаж у калядны сэзон 1998 году стала вельмі папулярнай і стала прадавалася да 2000 году. Больш за 40 мільёнаў Фёрбі былі прададзеныя на працягу трох гадоў вытворчасьці, зь іх 1,8 млн. прададзена ў 1998 годзе і 14 мільёнаў у 1999 годзе. Фёрбі існуе ў 24 моўных варыянтах.

Фёрбі былі першай пасьпяховай спробай вырабу і продажу бытавога робата. Фёрбі размаўляе цалкам на фёрбішы, унікальнай мове, якую выкарыстоўваюць усе Фёрбі, але ён запраграмаваны, каб з цягам часу выкарыстоўваць ангельскія словы і выразы замест фёрбішу. Гэты зроблена так, каб нагадваць працэс вывучэньня ангельскай мовы. У 2005 годзе новыя Фёрбі былі створаныя з магчымасьцю распазнаньня голасу і больш складаных рухаў твару разам зь іншымі зьменамі і паляпшэньнямі. Emoto-Tronic Фёрбі (Фёрбі, Фёрбі-дзіцяці і Вясёлы Фёрбі) працягвалі прадавацца да канца 2007 году, калі гэтыя цацкі сталі вельмі рэдкімі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]