Перайсьці да зьместу

Фэлікс Мішчак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс Мішчак
Feliks Miszczak
Род дзейнасьці паліцыянт, вайсковец
Дата нараджэньня 15 студзеня 1896
Месца нараджэньня Залесе
Дата сьмерці 20 красавіка 1940
Месца сьмерці Цьвер
Прычына сьмерці расстрэл[d]
Грамадзянства паляк
Узнагароды
Мэдаль Незалежнасьці
Мэдаль Незалежнасьці
бронзавы Крыж Заслугі
бронзавы Крыж Заслугі
Памятны мэдаль за вайну 1918—1921
Памятны мэдаль за вайну 1918—1921
Бронзавы мэдаль за Доўгатэрміновую Службу
Бронзавы мэдаль за Доўгатэрміновую Службу

Фэлікс Мішчак або Мішчук[1] (15 студзеня 1896 году ў в. Залесе бліз Канстантынова, цяпер Люблінскае ваяводзтва[2] — 20 красавіка 1940 году ў Цьвяры[3]) — польскі паліцыянт, ахвяра катынскага расстрэла.

У 1915—1917 служыў у расейскім войску[2], з 26 жніўня 1917 году да 1 ліпеня 1918 году ў 1. польскім корпусе[1]. 18 лютага 1919 году уступіў у люблінскую жандармэрыю[1]. Удзельнічаў у варшаўскай бітве[1][2]. З 20 лістапада 1920 году[1] да 11 сакавіка 1922 году ў войску польскім[2] (у 9 Дывізіёне Жандармэрыі[1]).

З 1 красавіка 1922 году служыў у дзяржаўнай паліцыі[1]. Паміж іншымі, служыў на чыгуначным пастарунку ў Берасьці[2], быў таксама камэндантам пастарунку ў Тамашоўцы[2] ды камэндантам пастарунку ў Шарашове[1][2].

У 1925 годзе быў падвышаны[1][2]. Удзельнічаў у будове Капца Пілсудзкага ў Кракаве[2].

Пасьля савецкай агрэсіі ў 1939 годзе зьняволены ў адмысловым лягеры НКУС у Асташкове. Замардаваны ў 1940 годзе ў Цьвяры ў рамках катынскага забойства[1][2].

У 2007 годзе пасьмяротна падвышаны да рангу асьпіранта паліцыі[4]. У 2009 годзе ў яго гонар пасадзілі дуб у паблізу школы ў Любліне[2].

  • Мэдаль Незалежнасьці (1938)[1][2]
  • Бронзавы Крыж Заслугі[1][2]
  • Памятны мэдаль за вайну 1918—1921[1][2]
  • Бронзавы мэдаль за Доўгатэрміновую Службу[1][2]
  • Ганаровая адзнака «арляты»[1]