Фрыдрых Вільгельм Ёзэф фон Шэлінг
Выгляд
Фрыдрых Вільгельм Ёзэф фон Шэлінг (ням. Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling, 27 студзеня 1775 — 20 жніўня 1854) — нямецкі філёзаф. Быў блізкі Енскім рамантыкам. Выбітны прадстаўнік ідэалізму ў новай філязофіі.
Адштурхоўваючыся ад І. Г. Фіхтэ, разьвіў прынцыпы аб’ектыўна-ідэалістычнай дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, несьвядома-духоўнага творчага пачатку, ўзыходзячай сыстэмы прыступак («патэнцыяў»), якая характарызуецца палярнасьцю, дынамічным адзінствам супрацьлегласьцяў.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Філязофскія дасьледаваньні аб сутнасьці чалавечай свабоды. Пераклад Л. Баршчэўскага. Мн., 2023.