Перайсьці да зьместу

Фруг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фруґ ці Фраґ (па-ангельску: The Frug) — танцавальны стыль сярэдзіны 1960-х гадоў[1]. Зьяўляецца варыянтам твісту. Некаторыя лічаць, што фруґ паходзіць ад танцу «Чыкен» (Кураня) і выкарыстоўваўся як сродак зьмены рытму пры выкананьні твісту[2]. Складаўся зь пераважных рухаў сьцёгнамі і рукамі і ў меньшай ступені — нагамі. На заходнім узьбярэжжы Злучаных Штатаў танец меў назву «сэрф» (The Surf)[3].

«Багацейскі фруґ»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасканалым кананічным узорам фруґу стала танцавальная кампазыцыя «Багацейскі фруґ» («The Rich Man’s Frug») у фільме Боба Фоса «Мілая Чэрыці», вядучай танцоркай у якой была Сюзан Чарны[4]. Танцавальны нумар працягласьцю пяць з паловай хвілінаў складаецца з трох частак: «Напышлівы» (The Aloof), «Цяжкавагавік» (The Heavyweight) і «Вялікі фінал» (The Big Finish).

  1. ^ Frug in British English Collins Dictionary Праверана 5 сьнежня 2019 г.
  2. ^ Gayle Kassing History of Dance: An Interactive Arts Approach. — Human Kinetics, 2007. — С. 236. — ISBN 9780736060356
  3. ^ Sweet Charity 1969: The Aloof, The Heavyweight, The Big Finish (HQ) Bob Fosse YouTube Праверана 5 сьнежня 2019 г.