Перайсьці да зьместу

Франц Ёсіф I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Франц Іосіф I»)
Франц Ёсіф I
герцаг[d], імпэратар і кароль
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 жніўня 1830(1830-08-18)[1][2][3][…],
Памёр 21 лістапада 1916(1916-11-21)[1][2][3][…] (86 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Сафія Фрыдэрыка Аўстрыйская[d], Гізела Аўстрыйская[d], Рудольф[d] і Марыя Валерыя Аўстрыйская[d]
Дынастыя Габсбург-Латарынгскі дом[d]
Сужэнец Лізавета Баварская[d]
Бацька Франц Карл Аўстрыйскі[d]
Маці Сафія Баварская[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Франц Ёсіф I (па-нямецку: Franz Josef I., па-вугорску: I. Ferenc József, па-чэску: František Josef I.; 18 жніўня 1830, Вена — 21 лістапада 1916, Вена) — імпэратар Аўстрыйскай імпэрыі і кароль Багеміі з 2 сьнежня 1848 году, апостальскі кароль Вугоршчыны з 2 сьнежня 1848 году да 14 красавіка 1849 году (1-ы раз) і з 13 жніўня 1849 году (2-гі раз). З 15 сакавіка 1867 году быў кіраўніком двуадзінай дзяржавы — Аўстра-Вугорскае манархіі. Кіраваў 68 гадоў, а ягонае валадараньне было цэлай эпохай у гісторыі народаў, якія ўваходзілі ў Дунайскую манархію.

Новы імпэратар атрымаў карону шмат у чым дзякуючы дапамозе расейскіх войскаў пры здушэньні Вугорскага паўстаньня, што стала ўдарам па прэстыжы аўстрыйскай манархіі. У пачатку Крымскай вайны немалаважную ролю адыграла ўпэўненасьць расейскага імпэратара Мікалая I у падтрымцы з боку аўстрыйцаў. Не зважаючы на тое, што Аўстрыя ня ўступіла ў канфлікт, шэраг дыпляматычных памылак, перш за ўсё жорсткі ўльтыматум па ўмовах міру, вылучаны Расеі менавіта Аўстрыяй, прывёў да таго, што краіна страціла важных хаўрусьнікаў. Гэтым скарысталася Сардынскае каралеўства, якое пры падтрымцы Францыі і Прусіі аднавіла барацьбу за аб’яднаньне Італіі. У выніку да 1860 году імпэрыя страціла Лямбардыю, а прадстаўнікі дома Габсбургаў пазбавіліся ўлады ў Модэне і Таскане.

  1. ^ а б в г д е Otmar K., Aretin B. v. Franz Joseph // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г д е Lundy D. R. Franz Joseph I Karl Kaiser von Österreich // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в г д е Franz (Franz Joseph I.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б в г д е Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ а б в František Josef I., rakouský císař, 1830-1916 // Olomouc City Library regional database (чэс.)