Фонд аплаты працы
Фонд аплаты працы[1] — выплаты, якія ўключаюць усе выдаткі, прадпрыемства, ўстановы, грамады на аплату працы незалежна ад крыніцаў сродкаў для выплат (уключаючы грошы), налічаных працаўнікам за невыраблены час, калі за ім у адпаведнасьці з правам Беларусі захоўваецца заработная плата, а таксама стымулюючыя і кампэнсацыйныя выплаты.
Даходы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для фонда аплаты працы выкарыстоўваюцца любыя даходы (грашовыя і неграшовыя сродкі), якія можна выплаціць працаўніку за яго працу.
Выдаткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаткі на аплату працы працаўнікоў адносяцца:
- заробленая плата:
- час працы для часовых працаўнікоў
- зьдзельная праца для працаўнікоў, якія маюць аплату ад зьдзельнае ацэнкі
- тарыфная стаўка
- пасадовы аклад
- вартасьць вырабаў прадпрыемства, якія будуць выдадзеныя працаўнікам для аплаты іх працы
- надбаўкі і даплаты жа пасадовых акладаў і тарыфных ставак
- прэміі для працаўнікоў, службоўцаў, кіраўнікоў
- аплата асобных перапынкаў, якія прадугледжаныя заканадаўствам Беларусі
- аплата штогадовых і дадатковых адпускоў, грашовыя кампэнсацыі за невыкарыстаны водпуск
- аплата за працу ў выхадныя й сьвяточныя дні, працу ў звышурочны час
- аднаразовая выплата (адсоткавая надбаўка[a]) за выслугу гадоў, стаж працы (надбаўка за асобны стаж працы на дадзеным прадпрыемстве)
- выплаты па раённых каэфіцыентах і іншым раённым ільготам
- аплата працы людзей, якія знаходзяцца па-за штатам прадпрыемства
- прэміі па выніках працы, за садзейнічаньне вынаходніцтва, стварэньне, асваеньне новае тэхнікі і г.д.
- цана дармовых дворскіх службаў[b], харчаваньня, ежы
- аплата прастоеў не па віне працаўнікоў
- выплата польных выплат[c]
- выплаты за шкоднасьць працы і за адступленьне ад нармальных ўмоваў працы
- выхадныя выплаты[d]
- і інш.
Ня могуць быць аднесеныя на выдаткі фонду аплаты працы наступныя выдаткі, бо яны адносяцца да фонду спажываньня[e] або іншых рэзэрваў:
- ўзнагароды па выніках працы за год
- матэрыяльная дапамога
- аднаразовая дапамога асобам, якія доўга рабілі на дадзеным прадпрыемстве (т. зв. "вэтэраны працы")
- стыпэндыя послухам (студэнтам, вучням), якія былі накіраваныя прадпрыемствам на вучобу ў адпаведную навучальную ўстанову
- даходы (дывідэнты, адсоткі), якія выплачваюць заснавальнікам (акцыянэрам, удзельнікам, таварышам)
- аднаразовая выплата работнікам за выкананьне вельмі важных вытворчых даручэньняў
- аплата дадатковых адпускоў, у тым ліку адпускоў жанчын, якія гадуюць ва ўзросьце да 3 год, звыш прадугледжаных заканадаўствам Беларусі
- прэміі за стварэньне, асваеньне новае тэхнікі па выніках спабораў, конкурсу, адбораў
- выдаткі на прадастаўленьне грамадзкіх ільготаў у выглядзе аплаты харчаваньня (акрамя асобнага харчаваньня), праезду, жыльля, прадастаўленьня аднаразовае пазыкі.
Адказнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдача грошай на выплату зарплаты — важнейшыя выдаткі прадпрыемства. Нагляд за іх выдаткоўваньнем зьдзяйсьняе ўправа прадпрыемства, заснавальнік прадпрыемства, падатковая інпэкцыя, банк, які абслугоўвае прадпрыемства.
На самім прадпрыемстве нагляд за расходамі фонду аплаты працы ажыцьцяўляе:
- управа прадпрыемства
- аддзел працы і заработнае платы
- аддзел эканамістаў
- бухгальтэрыя
- прафэсійны саюз — г. зв. «грамадзкі нагляд»
Расходы фонду аплаты працы правяраюцца на правільнасьць прызначэньня акладу, тарыфнае стаўкі, прэміяў і г. д.
Перавыдатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перавыдатак фонду аплаты працы можа быць з-за нявернага прымяненьня зьдзельных расцэнак, наяўнасьці звышурочнай працы і прастоеў, шкоды і лішняй (непатрэбнай) працы, няправільнага лічэньня зарплаты, завышэньня колькасьці (штату) працаўнікоў і службоўцаў.
За перавыдатак фонду павінныя быць пакараныя вінныя працаўнікі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бухгалтерский учет: Учебник, 2-е изд., испр. и доп. / И. Е. Тишков, А. И. Балдинова, Т. Н. Дементей и др.; под общ. ред. И. Е. Тишкова, А. И. Прищепы.—Мн.: Выш. шк., 1996— 687 с., ст. 166.