Фолюш (Горадня)
Выгляд
Фолюш — мікрараён у заходняй частцы Горадні на беразе ракі Ласасянка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва мясцовасьці паходзіць ад слова хваляваць, фаляваць. «Фолюш» — месца, дзе выпрамляюць сукно (Гл.Фолюш).
Антоні Тызэнгаўз перанёс з Гарадніцы на бераг Ласасянкі (тады каралеўскае валоданьне Аўгустова) свае мануфактуры, якім не хапала воднай энэргіі Гараднічанкі. Так за мясцовасьцю замацавалася назва мануфактуры па выпраставаньню сукна.
У пачатку ХХ стагодзьдзя расейскія войскі пабудавалі на Фолюшы казармы. У 1930-я новыя казармы будавалі польскія вайскоўцы. Так за Фолюшам замацавалася слава вайсковага аб’екту.