Фляро
Выгляд

Фляро́ (па-ангельску: Fleurieu) — паўвостраў, разьмешчаны на поўдзень ад горада Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі.
Найбольш буйнымі гарадамі паўвострава зьяўляюцца Віктар-Харбар, Гулва, Янкаліла, Рапід-Бэй, а таксама вінаробны рэгіён даліна Маклярэн. Прыбярэжныя гарады Ўайтпінга і Браўнс-Біч папулярныя сярод прыхільнікаў сэрфінгу.
Паміж горадам Кейп-Джэрвіс, разьмешчаным у самым паўднёвым пункце паўвострава, і Востравам Кенгуру курсіруе паром. Паўвостраў атрымаў назву ад капітана Нікаля Бадэна ў 1802, па імю міністра марскога флёта Францыі — Шарля П’ера Клярэ, герцага Фляро.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Fleurieu Peninsula (ангел.)