Флегматык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Флегма́тык (па-грэцку: φλέγμα, флегма, «сьліз»)[1] — адзін з чатырох тыпаў тэмпэрамэнту паводле клясыфікацыі Гіпакрата. Для флегматыкаў уласьціва маруднасьць, спакойнасьць, памяркоўнасьць, стальнасьць імкненьняў, гумору ды жыцьцёвых мэтаў, звонку слаба выражанныя пачуцьці й псыхічны стан. Флегматык — ёсьць моцным, ураўнаважным, інэртным тыпам нэрвовай сыстэмы. Такі тып людзей мае трывалую памяць, высокі інтэлект. Такія людзі робяць абдуманныя рашэньні, бяз рызыкі.

Гумор флегматыка ёсьць спакойным, роўным. Ягоныя пачуцьці ды эмоцыі звычайна сталыя. Флегматыкам складана пераключацца з аднаго да іншага віду дзейнасьці ды прыстасоўвацца да новых абставінаў. Флегматыкі схільны захоўваць самавалоданьне, яны рэдка ўступаюць у канфлікты. Часам могуць быць гультаяватыя й абыякавыя да таго, што адбываецца навокал.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]